1. Гук [г] у беларускай мове фрыкатыуны, працяглы; часта ў транскрыпцыі яго абазначаюць знакам [γ]:
горад, горкі, гэты;
У асобных запазычаных словах захоўваецца [г] выбухны:
ганак, гузік, агрэст, мазгі.
2. Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р] называюцца зацвярдзелымі i ніколі не змякчаюцца пры вымаўленні:
жыццё, шыць, нараджэнне, чорны, рака.
3. Афрыкаты [дз], [дз’], [дж] — складаныя гукі, вымаўляюцца непадзельна:
[д з э н’], [дж а л а].
4. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] на канцы слова i перад [й] вымаўляюцца цвёрда:
восе[м], вер[ф], п ’ю [п йу], сям’ я [с а м й а];
5. Гукі [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч, [ш], [л’], [н’] паміж галоснымі вымаўляюцца як адзін падоўжаны гук:
калосс э], [суддз’ а] [збoжжa];
6. Звонкія гукі на канцы слова аглушаюцца:
бераг [б’ э р а х], медзь [м’ э ц’].