1. Уce галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна, бо знаходзяцца у моцнай пазіцыі:
р[а]дасць, д[у]мка, ц[э]глa, с’[i]ні, с[ы]паць.
2. У ненаціскным становішчы галосныя [i], [ы], [у] змяняюцца нязначна. У моўнай плыні гэтая змена не выяуляецца:
з[і]ма, сп[ы]ніць, с[у]мую.
3. Гукі [о], [э] пасля цвёрдых i зацвярдзелых ва ycix ненаціскных складах падлягаюць закону акання, якое перадаецца на пісьме:
ц[a]нa, р[a]ка.
Аканню не падпарадкоўваюцца словы з націскнымі складамі ро, ло, рэ, у якіх не пад націскам узнікае [ы]:
кроў — крывавы.
4. Гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а], у выніку чаго ўзнікае яканне:
[н’ а с у] — нясу, [л’ а д о к ] — лядок.
Яканне не перадаецца на пісьме у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаты, васемнаццаты.
5. Ненаціскны [i] вымаўляецца па-рознаму ў залежнасці ад становішча ў слове:
— як [йі] — пасля галоснага пад націскам, пасля апострафа, мяккага знака i ў (кра[йi]на, аб’[йі]нець, Іль[йi]ч, салаў[йі]);
— як [й] — у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны (яна [й]шлa); так жа вымауляецца i злучнік i (яна i ён – яна [й] ён);
— як [ы] — калі папярэдняе слова заканчваецца зычным (ён [ы] яна).