top of page
Правапіс і, ы, й пасля прыставак
1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:
— у словах з коранем ісці, іграць, імя, іначай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]:
зайсці, прыйсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, перайначыць, перайначванне;
— у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны:
заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, неістотны.
2. Пры спалучэнні прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб- са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы:
абыграць, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, узыход, спадылба, разысціся, перадымперскі, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць.
3. Пасля прэфіксоідаў звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр- і захоўваецца:
звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі.
4. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна:
педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, медінструменты.
5. Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы:
экс-інжынер, экс-імператар.
bottom of page