top of page
Марфалогія ( ад грэч. слоў morphe ’форма’ і logos ’вучэнне’) — раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца граматычныя ўласцівасці слова (часцінамоўная прыналежнасць, здольнасць змяняцца ці быць нязменным і яго граматычныя значэнні). Такім чынам, у марфалогіі разглядаюцца часціны мовы як граматычныя класы слоў, а таксама іх марфалагічныя катэгорыі і формы.
Марфалогія
Напрыклад, дзеяслоў намалюем не толькі абазначае пэўнае дзеянне, але і ўказвае на тое, што дзеянне, пра якое гаворыцца, толькі будзе адбывацца, што яно будзе выконвацца не адной асобай, а многімі, менавіта тымі, якія пра гэта дзеянне паведамляюць, што гэтае дзеянне будзе закончаным і сапраўды адбудзецца. Гэтыя агульныя значэнні, непасрэдна не звязаныя з лексічным значэннем слова, так як яны будуць назірацца і ў другіх словах, якія абазначаюць іншыя дзеянні (напішам, зробім), і называюцца граматычнымі значэннямі. У адрозненні ад лексічнага значэння слова, якое можа быць і канкрэтным (аловак, стол), і абстрактным (дабрыня, сум), граматычнае значэнне заўсёды мае абстрактны характар.
Граматычнае значэнне — гэта абагульнена-адцягненае значэнне аднатыпных словаформаў, якія маюць рэгулярнае марфалагічнае выражэнне.
Часцiны мовы — гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, для якіх уласціва абагульненае граматычнае значэнне, пэўны комплекс граматычных катэгорый, агульнасць словазмянення і агульнасць асноўных сіктаксічных функцый.
Традыцыйна вылучаецца 10 часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціца і выклічнік.
Першыя шэсць — самастойныя; прыназоўнік, злучнік і часціца — службовыя часціны мовы. Выклічнікі не адносяцца ні да самастойных часцін мовы, ні да службовых часцін мовы.
Назоўнік як самастойная часціна мовы
Назоўнік — самастойная часцiна мовы, якая характарызуецца значэннем прадметнасцi.
Марфалагічны разбор назоўніка
1. Пачатковая форма — Наз. скл., адз. л.
2. Лексіка-граматычныя разрады: агульны ці ўласны, адушаўлены ці неадушаўлены, зборны, рэчаўны, канкрэтны ці абстрактны
3. Пастаянныя марфалагічныя разрады:
bottom of page