top of page
Лексіка — гэта 1) сукупнасць слоў якой-небудзь мовы a6o дыялекту;
2) сукупнасць слоў, якія ужываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (напр., тэрміналагічная i прафесійная лексіка);
3) слоўнікавы склад твораў якога-небудзь аўтара.
Лексікалогія вывучае лексічную сістэму, слоўнікавы склад мовы i асобнае слова як галоуную адзінку гэтага складу. У задачу лексікалогіі ўваходзіць вывучэнне i сістэматызацыя слоунікавага складу, шляхоў развіцця слоў i ix асобных значэнняу, вывучэнне паходжання слоу i сферы ix ужывання.
Лексікалогія
Лексікалогія цесна звязана з семантыкай i этымалогіяй.
Семантыка вывучае пытанні, звязаныя са значэннем слова (шматзначнасць, аманімію, сінанімію i інш.), а таксама змены значэнняу слоу.
Этымалогія раскрывае паходжанне слоу.
Слова — гэта найменшая самастойная адзінка мовы, што складаецца з аднаго гука a6o граматычна аформленага гукавога комплексу, за якім у працэсе грамадскага развіцця замацавалася пэунае значенне i які можа ўзнауляцца ў мове.
bottom of page