top of page
Адназначныя словы
гэта словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне. Напрыклад, словы ложак (’мэбля для спальні’), недасягальны (’той, якога нельга дасягнуць’), небяспека (’становішча, якое пагражае каму-небудзь’).
Адназначнымі у сучаснай беларускай мове з'яўляюцца тэрміны ў межах канкрэтнай навукі (двукоссе, квадрат, дзеяслоў), назвы жывых істот {сом, npycaк, кот), раслін (пшаніца, лопyx, святаяннік), асобныя абстрактныя паняцці (жаль, пашана, літасць).
Мнагазнычныя словы
гэтыя словы маюць некалькі лексічных значэнняў: кірунак — 1) ўзяты напрамак куды-небудзь; 2) шлях развіцця, накіраванасць якога-небудзь дзеяння; 3) грамадская, навуковая, літаратурная плынь, групоўка, школа.
Як бачым, мнагазначныя словы суадносяцца з некалькімі паняццямі, таму ix канкрэтнае значэнне можна зразумець толькі ў кантэксце. Слова ісці напрыклад, мае 27 значенняў. Вось некаторыя выпадкі яго ўжывання:
1) ісці ў госці (’перамяшчацца, ступаючы нагамі’); 2) цягнік ідзе хутка (’рухацца’); 3) ісці супраць волі бацькоў (’дзейнічаць якім-небудзь чынам’); 4) ісці за лідэрам
(’трымацца каго-небудзь’).
bottom of page