top of page
Падпарадкавальная сувязь
Адзін з асноўных відаў сінтаксічнай сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматычна нераўнапраўных кампанентаў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне) і галоўнай і даданай частак у складаназалежным сказе (злучнікавае падпарадкаванне — з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і інтанацыі і адноснае падпарадкаванне — з дапамогай злучальных слоў і інтанацыі):
Неабходны былі вялікія і глыбокія сацыяльныя змены ў грамадскім жыцці, ва ўсім складзе думак і пачуццяў людзей, каб беларуская мова ўспрымалася ў літаратуры не як мова пэўнай сацыяль- най групы людзей, а як мова цэлага народа, мова сапраўды. літаратурная.
Злучальная сувязь
Адзін з асноўных відаў сінтаксічнай сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматычна раўнапраўных членаў у простым сказе, частак складаназлучанага сказа з дапамогай злучальных злучнікаў і інтанацыі:
Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця
Бяззлучнікавая сувязь
Выкарыстоўваецца пры аб’яднанні граматычна раўнапраўных членаў у простым сказе, частак складанага бяззлучнікавага сказа з дапамогай толькі інтанацыі:
Кругом пазаставаліся сляды. непрыбраных бярвенняў, незакончаных стрэх, лініі новых, яшчэ неакрэсленых дарог.
bottom of page