top of page
Перадача акання на пісьме
1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]:
дом — дамы', мо'ва — маўле'нне, цэ'гла — цагля'ны, шэпт — шапта'ць.
2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме:
гара', вада', ко'лас, хо'лад, бало'та, Бандарэ'нка, Гаме'р, Сакра'т.
Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія
чаргуюцца з ры, лы:
кроў — крыві' — крыва'вы, дро'вы — дрыво'тня, бро'вы — брыво', бло'хі — блыха'.
3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а:
стрэ'хі — страха', шэ'ры — шарэ'ць, чэ'ргі — чарга', крэмль — крамлёўскі.
Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання — пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а:
Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін.
bottom of page