top of page
Дзеканне і цеканне
Дзеканне i цеканне — змяненне [д] на [дз’] i [т] на [ц’] пры памякчэнні у роднасных словах:
іду — ідзе, рот — у роце.
Фанетычнае падаўжэнне
Фанетычнае падаўжэнне — закон падоўжанага вымаўлення гукаў [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі. Перадаецца на пісьме:
паданне, ноччу, падарожжа, жыццё.
Выключэнні:
Ілья, Ульяна, Ульянаў i вытворныя ад ix.
Закон пераходу [у], [в] і [в’] у [ў]
У беларускай мове дзейнічае закон пераходу [у] у гук [ў] пасля галосных, а таксама [в] i [в’] у гук [ў] пасля галоснага перад зычным i на канцы слова:
ўвага — пaд увагай — на ўвазе;
трава — трўка;
хлопец-умелец — хлопцы-ўмельцы, паплавы — поплаў.
bottom of page