top of page
Суфіксальны спосаб
Утварэнне слоў шляхам далучэння суфікса да ўтваральнай асновы. Выкарыстоўваюцца пра словаўтварэнні тых самых ці іншых часцін мовы (дзеясловаў, прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў):
добры – дабрыня, блізкі – блізка, рука – рукаў.
Бяссуфіксны спосаб
Утварэнне слоў без матэрыяльна выражанага (нулявога) суфікса. Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў і дзеясловаў, парадкавыя лічэбнікі адколькасных, прычым у дзеясловах скарачаецца ўтваральная аснова, звычайна адбываецца чаргаванне гукаў:
збіраць – збор, падпісаць (падпісваць) – подпіс, чырвоны – чырвань.
Прыставачна-суфіксальны спосаб
Утварэнне слоў шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прыстаўкі і суфікса. Пашыраны пры ўтварэнні дзеясловаў і прыметнікаў:
гара – узгорак, зіма – зазімак, зямля – зазямліць, рака – зарэчны.
bottom of page