top of page
Правапіс мяккага знака
Мяккі знак пішацца пасля літар з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]):
— для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова:
мазь, вучань, дзевяць, мядзведзь;
— для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене слова можа чаргавацца з цвёрдым:
рэдзька, барацьба, пісьменнік — пісьмо, дзьме — дзьмуць;
— пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага [л’]:
бульба, вельмі, пальцы.
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]) і непрыставачных н і з перад галоснымі е, ё, ю, я, і:
— у словах іншамоўнага паходжання:
калье, канферансье, каньён (а л е: булён);
— ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імёнаў на -ій (-ый), перад суфіксальным -еў- (-ев-):
Васільеў, Арсеньевіч, Анатольеўна;
Апостраф пішацца:
— пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб’езд, з’едлівы, раз’юшаны, між’ярусны, аб’інець;
— у сярэдзіне слова пасля губных б, м, п, в, ф і іншых зычных, акрамя з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]):
аб’ём, куп’істы, п’еса, надвор’е, Дзям’ян, Лук’янаў, Пракоф’еў, В’етнам;
— у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- :
двух’ярусны, шмат’ёмісты.
bottom of page