top of page
Стылістыка
Стылістыка — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Стылістыка цесна звязана з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі, таму што даследуе ў сукупнасці ўсе адзінкі моўнай сістэмы: гукі, словы і іх формы, словазлучэнні, сказы. Аднак у адрозненне ад фанетыкі, лексікалогіі і граматыкі, якія аналізуюць лад мовы, будову яе структурных элементаў, стылістыка вывучае асаблівасці функцыянавання, ужывання гэтых элементаў у маўленні, іх адпаведнасць пэўным сітуацыям зносін.
Асноўным паняццем стылістыкі з’яўляецца функцыянальны стыль.
Функцыянальны стыль — гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, адміністрацыйна-дзелавую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую.ову.
У залежнасці ад формы маўлення (пісьмовай ці вуснай) усе функцыянальныя стылі падзяляюцца на дзве групы – гутарковы стыль і кніжныя стылі. Гутарковы стыль выкарыстоўаецца пераважна ў вуснай форме. Да кніжных стыляў адносяцца мастацкі, публіцыстычны, навуковы і афіцыйна-дзелавы стылію
bottom of page