top of page
Правапіс ў
1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:
— у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных:
учора закончылі; у слове "прыслоўе" 8 літар і 9 гукаў;
— у пачатку ўласных назваў:
каля ракі Ушачы, Уладзімір Ульянаў, ва Узбекістане;
— у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус і вытворных ад іх:
прэзідыум,радыус, страус, соус;
— у словах з націскным у:
ау́л, бау́л,Брэсцская у́нія, каля у́рны, прывезлі у́нты, пачулася у́ханне;
— на канцы запазычаных слоў не пад націскам:
фра́у, Шо́у, Карата́у, ток-шо́у, но́у-ха́у.
2. Літара ў (у нескладовае) абазначае зычны гук [ў] і пішацца:
— пасля галосных у пачатку слова:
а ўкраінскай мове, сонца ўзышло, на ўзлеску, ва ўніверсітэце, царква ўніяцкая;
— у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:
аўдыторыя, паўза, маўзалей, лаўрэат, саўна, фаўна, маўзер, аўра, раўнд;
— пры чаргаванні [л] з [ў]:
чытаў, думаў, спяваў, воўк, шоўк, шаўковы, поўны, паўметра, шчоўкнуць, моўчкі,
але: палка, памылка, сеялка, Алжыр, Валдай, Балгарыя, Албанія;
— пры чаргаванні [в] з [ў]:
лаўка (лава), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), любоў (любові), кроў (крыві), аўторак,
але: ва В'етнаме, на раце Влтава;
— пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:
мастакі-ўмельцы, у "Выбранае" ўвайшлі, гучнае "ўра".
bottom of page