top of page
Лексікаграфія
Лексікаграфія — раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з’яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэнняў слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў.
Слоўнік — гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слова даюцца тыя ці іншыя тлумачэнні або пераклад на іншую мову.
Класіфікацыя слоўнікаў
Слоўнікі
энцыклапедычныя
лінгвістычныя
універсальныя
біяграфічныя
галіновыя
двухмоўныя
шматмоўныя
аднамоўныя
тлумачальныя, гістарычныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, слоўнік сінонімаў, марфемныя і г.д.
bottom of page