top of page
Фразеалогія

Фразеалогія — раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння, паходжанне, ужыванне фрзеалагічных адзінак у маўленні.

Фразеалагізм — гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная моўная адзінка з цэласным значэннем.
Фразеалагічная адзінка мае некаторыя агульныя рысы са словам і са свабодным словазлучэннем. Яна, як слова, выражае адно паняцце, мае цэласнае значэнне, можа быць мнагазначнай, як словазлучэнне, яна складаецца не менш чым з двух кампанентаў.

















bottom of page