top of page
Фразеалагізмы
У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае адным членам сказа.
Фразеалагізмы мы не ствараем у працэсе маўлення, а ўзнаўляем у памяці і выкарыстоўваем як гатовую моўную адзінку падобна слову. У складзе фразеалагізма словы–кампаненты страчваюць сваё першаснае значэнне. Фразеалагізм мае адзіны, цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яго склад.
У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае адным членам сказа.
Пераклад фразеалагізмаў з адной мовы на другую ў большасці выпадкаў ажыццяўляецца шляхам падбору аднолькавых або блізкіх сэнсам адпаведнікаў. Так, напрыклад, адмыкаць адамкнёныя дзверы – ломиться в открытую дверь; абое рабое – два сапога пара; дрыжыкі бяруць – в дрожь бросает. Калі ж у адной з моў такога адпаведніка няма, то сэнc фразеалагічнай адзінкі перадаецца апісальным спосабам.
bottom of page