top of page
Правапіс спалучэння галосных
У большасці слоў неславянскага паходжання, якія маюць спалучэнне галосных, у беларускім вымаўленні паміж галоснымі развіўся ўстаўны [й]. У некаторых выпадках іншамоўныя спалучэнні галосных захоўваюцца нязменна.
1. Спалучэнне іо абазначаецца на пісьме:
а) у пачатку слова пад націскам літарамі іо, а не пад націскам іа:
іон, іанізацыя, Іарданія;
б) у сярэдзіне слова пад націскам літарамі іё (ыё), а не пад націскам ія (ыя):
біёграф, стадыён, біялогія, перыяд, але Эфіопія.
2. Спалучэнне [йо] пад націскам абазначаецца літарай ё, а не пад націскам я:
ёд, раён, маянэз, раяніраванне.
У пачатку ўласных назваў гэта спалучэнне пад націскам захоўваецца, а не пад націскам абазначаецца літарамі йа:
Нью-Йорк, Йагансен, Йашкар-Ала.
3. Спалучэнне [йе] абазначаецца літарай е:
фае, канвеер, феерверк.
4. Спалучэнне [ео] пад націскам абазначаецца літарамі ео (эо), а не пад націскам еа:
фразеолаг, акардэон.
5. Спалучэнне [іа] абазначаецца літарамі ія (ыя):
авіяцыя, геніяльны, энтузіязм, сацыялізм, матэрыял, варыянт.
6. Спалучэнне [еа] абазначаецца літарамі еа (эа):
Неапаль, рэабілітацыя (але акіян.
7. Спалучэнне [іе] абазначаецца літарамі іе (ые):
кліент, арыентацыя, абітурыент
bottom of page