Графіка
Графіка — раздзел мовазнаўства, які вывучае пісьмовыя сродкі мовы i замацаваныя за імі гукавыя значэнні.
У сучасную сістэму пісьмовых знакау (графічных сродкау) уваходзяць літары, апостраф, злучок (дэфіс), знакі прыпынку, знак параграфа, матэматычныя знакі, знак націску i інш.
Асноўная функцыя літар — абазначаць гукі мовы. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым i складовым.
Сутнасць гукавога прынцыпу ў тым, што адзін i той жа гук на пісьме абазначаецца адной i той жа літарай. Такія літары называюцца адназначнымі. Гэта галосныя о, о, э, у, ьі, зычныя д, ж, р, т, ч, ш, ў.
Гукавы прынцып
Сутнасць складовага прынцыпу заключаецца ў тым, што гукавое значэнне некаторых літар праяўляецца толькі у складзе.
Згодна са складовым прынцыпам ужываюцца двухзначныя літары
(для абазначэння галосных i перадачы мяккасиі папярэдніх зычных — е, ё, ю, я, i,
а таксама аднолькавыя літары для абазначэння парных цвёрдых i мяккіх зычных: воз — вёз).
Літары е, ё, ю, я называюць ётавымі за ix здольнасць перадаваць у пэуных пазіцыях [й] i адпаведны галосны.
Ёсць літары шматзначныя. Разгледзім гэтую з'яву на прыкладзе літары і.
Яна можа перадаваць на пісьме наступныя гукі:
1. [i] — пасля мяккіх зычных i у пачатку слова не пад націскам;
2. [й] — пры вымауленні двух слоу, калі папярэдняе заканчваецца на галосны, а наступнае пачынаецца з [i] не пад націскам:
яна ішла — [й а н а й ш л а];
3. [ы] — калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, за выключэннем г, к, х:
ён ішоў — [й о н ы ш о ў], але: урок ішоў - [у р о к i ш о ў];
4. [йі] — у пачатку слова aбo пасля галоснага, у, раздзяляльнага мяккага знака ці апострафа ў пазіцыі пад націскам:
іхні — [й i х н i], aб’інелы — [а б й i н' э л ы], Ільіч — [і л' й i ч], да ix — [д а й i х].